Вытворчасць

Сыравіннай базай вытворчасці з’яўляецца Мазырскае радовішча каменнай солі, разведаныя запасы якой налічваюць сотні мільёнаў тон. Радовішча, якое стала зыходным пунктам для стварэння ААТ «Мазырсоль», уяўляе сабой купалападобнае падняцце, якое складаецца з перапласткаў нерастваральных парод і солі, якія складаным чынам чаргуюцца. Глыбіня залягання солі, прызначанай для здабывання, знаходзіцца ў інтэрвале глыбінь ад 600 да 1250 метраў у адносінах да натурнай адзнакі паверхні зямлі.

Здабыча солі адбываецца без прымянення шахт – падземным растварэннем саляноснай тоўшчы вадой пітнога прызначэння.

Здабыча солі ажыццяўляецца (дзесяццю) свідравінамі расолапромыслу, які знаходзіцца на адлегласці трох кіламетраў ад асноўнай прамысловай пляцоўкі прадпрыемства. Праз спецыяльнае ўстройства ў свідравіну падаецца вада, якая растварае ў сабе соль у месцы залягання да максімальнай канцэнтрацыі, а насычаны раствор, які завецца расолам, паднімаецца на паверхню і праз расолаправоды перапампоўваецца на асноўную пляцоўку.

У аддзяленні ачысткі расолу насычаны раствор ачышчаецца ад механічных прымесяў, солей кальцыю і магнію і падаецца на выпарванне. Атрыманая ў ходзе выпарвання суспензія, званая саляной пульпай, згушчаецца, цэнтрыфугуецца да астаткавай вільготнасці 3% і высушваецца да астаткавай вільготнасці не больш за 0,1%.

Дзякуючы высокай ступені ачысткі зыходнага расолу і спецыяльным прыёмам вядзення тэхналагічнага працэсу, вырабляецца прадукт з колькасцю асноўнага рэчыва (хларыду натрыю) не менш за 99,7%, які адпавядае паказчыкам сорту экстра.

 

 

Памер шрыфта Аа Аа Аа
Колеры сайта ц ц ц
Адключыць малюнкі

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

Принять Отклонить Настроить