Экскурсіі

ААТ «Мазырсоль» арганізоўвае ЭКСКУРСІІ на вытворчасць і запрашае ўсіх пазнаёміцца з працэсам вырабу солі.

Экскурсіі праводзяцца для асоб, старэйшых за 10 гадоў

Стоимость экскурсии: 10 бел.руб. с человека. (Заказчик дополнительно оплачивает комиссию банка, которая в стоимость экскурсии не включена)
Кошт экскурсіі: 10 бел. руб. з чалавека. (Заказчык дадаткова аплачвае камісію банка, якая не ўключана ў кошт экскурсіі)
У кошт уваходзяць:
– наведванне цэха фасоўкі, музея і салянога пакоя;
– санітарнае адзенне;
– сувеніры ад ААТ «Мазырсоль».

ДАДАТКОВА: абед для груп экскурсантаў за дадатковы кошт на жаданне, узгадняецца загадзя.

ЭКСКУРСІІ праводзяцца ў рабочыя дні ў аўторкі, серады і чацвяргі з 9:30 да 15:00; працягласць экскурсіі складае не больш за 2 гадзіны.
Месца: ААТ «Мазырсоль», г. Мазыр, Козенскі с/с (цэнтральная прахадная).

Увага! Абавязкова азнаёмцеся з Палажэннем «Аб арганізацыі экскурсій на ААТ «Мазырсоль». Па ўсіх астатніх пытаннях можна звяртацца па тэлефоне +375 33 399 22 63 Анастасія, 8.00–9.30, 14.00–16.30 (пн.-пт.).

ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
У адпаведнасці з заявамі, якія паступілі, для кожнай экскурсійнай групы падбіраецца свабодная дата і час на момант запісу.
Усе заяўкі на правядзенне экскурсіі на прадпрыемстве прымаюцца на факс +375 236 21-49-03 або на электронную пошту oao@mozyrsalt.com на імя генеральнага дырэктара ААТ «Мазырсоль» (Галімаў А.Г.). (ЗАЯЎКА НА ПРАВЯДЗЕННЕ ЭКСКУРСІІ). У заяўцы ўказваць нумар тэлефона кантактнай асобы, адказнай за арганізацыю экскурсіі.

Дакументы для абавязковага запаўнення:
Заяўка на правядзенне экскурсіі
Спісачны састаў групы наведвальнікаў
Даведка для наведвання ААТ «Мазырсоль» экскурсантамі (школьнікам і (навучэнцам))

ПРОСІМ УВАЖЛІВА АЗНАЁМІЦЦА З НАШЫМІ ПАТРАБАВАННЯМІ І ЗАБЯСПЕЧЫЦЬ ІХ ВЫКАНАННЕ ПРЫ НАВЕДВАННІ ВЫТВОРЧАСЦІ!

 

Памер шрыфта Аа Аа Аа
Колеры сайта ц ц ц
Адключыць малюнкі

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

Принять Отклонить Настроить