Мазырсоль

Прадпрыемства высока цэніць трывалыя і стабільныя дзелавыя сувязі і робіць усё, каб партнёрскія адносіны рабіліся ўсё больш трывалымі і прадуктыўнымі.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Мазырсоль» – адзін з найбуйнейшых вытворцаў выварнай солі класа экстра

ААТ «Мазырсоль» уваходзіць у склад канцэрна БДК «Белдзяржхарчпрам». З’явілася яно на карце Беларусі ў 1974 годзе на базе вялікіх пакладаў каменнай солі, адкрытых у 1963 годзе непадалёк горада Мазыра. Днём нараджэння прадпрыемства лічыцца 21 снежня 1982 года – дзень, калі была выпушчана першая прадукцыя.

1974

пачатак будаўніцтва солевыварнага камбіната

1982

выпуск першай прадукцыі

1996

асваенне выпуску харчовай солі «Беларуская» вышэйшага гатунку

2002

асваенне вытворчасці салільна-нітрытнай сумесі

укараненне сістэм менеджменту якасці СТБ ISO-9001:2001 і HACCP

укараненне сістэм менеджменту якасці адпаведнасці патрабаванням СТБ ISO 14001-2000

2005

асваенне выпуску таблеціраванай солі

2006

асваенне выпуску касметычных солей для ваннаў

2007

асваенне выпуску прыпраў сухіх

2008

укараненне сістэмы кіравання аховай працы паводле стандарту BS OHSAS:18001

2011

асваенне выпуску солі «Марская плюс»

2013

асваенне выпуску солі грануляванай

2014

Укаранёна і сертыфікавана сістэма менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў на адпаведнасць міжнароднаму стандарту FSSC2200

2015

асваенне выпуску солі харчовай марской

2016

рэалізаваны праект «Рэканструкцыя існуючых магутнасцей ААТ «Мазырсоль» з павелічэннем прадукцыйнасці да 480 тысяч тон солі ў год»

2018

атрыманы сертыфікат на права маркіроўкі знакам «Халяль» солей харчовых і комплексных харчовых дабавак для мясной прадукцыі «Сумесь салільна-нітрытная»

ААТ «Мазырсоль» з’яўляецца адным з самых маладых прадпрыемстваў у сваёй галіне. За час свайго існавання ААТ «Мазырсоль» змагло заняць ключавыя пазіцыі сярод вытворцаў выварнай солі экстра на тэрыторыі СНД і Усходняй Еўропы.

Асноўныя кірункі вытворчай дзейнасці прадпрыемства:

  • Соль харчовая выварная экстра;
  • Соль для водападрыхтоўкі;
  • Сумесь салільна-нітрытная;
  • Прыправы сухія.

Палітыка прадпрыемства нацэлена на пастаянны пошук і ўкараненне інавацыйных падыходаў у вытворчых, маркетынгава-збытавых і кіраўніцкіх працэсах, а таксама на захаванне стратэгічнай значнасці на рынку ролі вытворцы. Новае мысленне, новыя тэхналогіі дазваляюць ісці нага ў нагу з жорсткімі патрабаваннямі сучаснага свету. Нязменным застаецца прафесіяналізм супрацоўнікаў кампаніі і вельмі высокая якасць прадукцыі.

Фундаментам перадавых пазіцый кампаніі з’яўляецца стабільна высокая якасць прадукцыі, якая забяспечваецца на ўсіх узроўнях вытворчага працэсу: ад моманту жорсткага кантролю адбору сыравіны да транспарціроўкі прадукцыі пакупніку.

У арганізацыі цяпер укаранёны і функцыянуюць: сістэма менеджменту якасці ISO 9001:2015; сістэма кіравання аховай працы (СКАП) OHSAS 18001:2007; сістэма менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў FSSC 22000; сістэма кіравання навакольным асяроддзем (СКНА) СТБ ISO 14001-2017.

ААТ «Мазырсоль» заўжды гатовае да эфектыўнага, узаемавыгаднага супрацоўніцтва, а маючы значны вопыт у рабоце, гарантуем высокую стабільнасць і надзейнасць сваім стратэгічным партнёрам.

Памер шрыфта Аа Аа Аа
Колеры сайта ц ц ц
Адключыць малюнкі