Сумесь салільна-нітрытная «Спецыяльная»
СпецыфікацыяКомплексная харчовая дабаўка для мясной прадукцыі «Сумесь салільна-нітрытная «Спецыяльная» (СНС) выраблена паводле тэхналагічных рэгламентаў ТР МС 029/2012 і ТР МС 021/2011 і адпавядае ўсім патрабаванням ТУ РБ 400087365.001-2003.
Колькасць нітрыту натрыю – 0,8-0,9%.
Перавагі выкарыстання салільна-нітрытнай сумесі:
- інгібіруе развіццё і рост мікраарганізмаў, павялічваючы тэрмін захоўвання гатовай прадукцыі
- значна паляпшае выяўленасць смаку
- доўга захоўвае колер гатовага прадукту пры экспанаванні
- выключае імавернасць перадазіроўкі нітрыту натрыю ў гатовай прадукцыі
- стабільная колькасць нітрыту незалежна ад партыі тавару
- не патрэбны асобны супрацоўнік для кантролю за закладкай нітрыту натрыю
- эканомія часу на змешванне
- можа захоўвацца на адным складзе з харчовай прадукцыяй
Даследаванні ФДБНУ «УНДІМП імя В.М. Гарбатава» даказалі, што існуючы на ААТ «Мазырсоль» тэхналагічны працэс вытворчасці комплекснай харчовай дабаўкі для мясной прадукцыі «Сумесь салільна-нітрытная» дазваляе атрымліваць высакаякасны прадукт, які адпавядае сучасным тэндэнцыям і патрабаванням рынку. Больш падрабязна аб прымяненні СНС і аб тэхналагічным працэсе вытворчасці мясной прадукцыі з прымяненнем сумесі салільна-нітрытнай можна прачытаць у Тэхналагічнай інструкцыі, распрацаванай у ФДБНУ «УНДІМП імя В.М. Гарбатава» для ААТ «Мазырсоль».
- Технологическая инструкция по применению комплексных пищевых добавок для мясной продукции «Смесь посолочно-нитритная «Специальная» и «Смесь посолочно-нитритная «Стандартная» PDF | 19,2 МБ
- Изменение №1 к Технологической инструкции по применению комплексных пищевых добавок для мясной продукции «Смесь посолочно-нитритная «Специальная» и «Смесь посолочно-нитритная «Стандартная» PDF | 1,23 МБ
Састаў:
соль харчовая выварная экстра «Палессе», нітрыт натрыю Е250
Спосаб ужывання:
для прымянення ў мясаперапрацовачнай прамысловасці, грамадскім харчаванні для тэхналагічных мэт, фарміравання і стабілізацыі ружова-чырвонага колеру, прыдавання салёнага смаку, павелічэння тэрміну захоўвання і паляпшэння смаку ў якасці кансерванта.
Умовы захоўвання:
у крытых складскіх памяшканнях пры адноснай вільготнасці паветра не больш за 75%. Не дапускаецца захоўванне разам з хімікатамі і рэзка пахучымі прадуктамі і матэрыяламі.
Тэрмін прыдатнасці:
2 гады
Маса нета:
25 кг
Краіна паходжання:
Беларусь
Групавая ўпакоўка
Упакоўка
Поліпрапіленавыя мяшкі па 25 кг
Групавая ўпакоўка
Паддон 1000 кг з абгортваннем у стрэйч-плёнку
Упакоўка
Ламінаваныя мяшкі па 25 кг
Групавая ўпакоўка
Паддон 1000 кг з абгортваннем у стрэйч-плёнку
Анлайн-заяўка для аптовых пакупнікоў