Шаноўныя сябры!
Ад душы віншую вас з галоўным дзяржаўным святам -
Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Наша сіла - у адзінстве спраў і намераў. Мы будуем незалежную эканоміку, дзе кожны крок - уклад у веліч роднай краіны. І таму якасна вырабленая прадукцыя, у тым лiку на нашым прадпрыемстве - свайго роду сімвал свабоды і годнасці.
Наша права самастойна выбіраць шлях развіцця пачынаецца з нашай адказнасці. І мы не чакаем, а будуем, ствараем, паляпшаем і развіваемся. І кожнае такое рашэнне ўмацоўвае суверэнітэт, кожны вынік становіцца шырокім крокам да магутнасці краіны.
Для работнікаў ААТ «Мазырсоль» гэты дзень напоўнены асаблівым сэнсам. Мы здабываем тое, што стагоддзямі неабходна людзям. Соль была і застаецца ў нашай культуры сімвалам гасціннасці і шчодрасці. І кожная тона нашай прадукцыі, якая сыходзіць за межы прадпрыемства - гэта праца сотняў рук, гэта ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Давайце не спыняцца! Будзем працаваць, будаваць, развівацца і рабіць гэта па-гаспадарскi, з душой. Няхай наша зямля застаецца такой жа шчодрай і прыгожай, праца - запатрабаванай, неба над галавой - чыстым.
Са святам, З Днём Незалежнасці!
Генеральны дырэктар ААТ «Мазырсоль»
Уладзімір Дворнік.
