Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Паважаныя калегі!
Дарагія работнікі завода і ветэраны вытворчасці! 
Віншую вас з прафесійным святам!


Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК аб'ядноўвае ўсіх, хто не пакладаючы рук, ад відна да відна працуе ў полі, працуе ў сферы раслінаводства і жывёлагадоўлі, на прадпрыемствах харчовай прамысловасці.
Наша няпростая праца - гэта вялізныя ўкладанні сіл, энергіі, вопыту.  Але галоўнае - сваёй працай мы забяспечваем значны ўклад у харчовую бяспеку нашай краіны.
Я ўдзячны ўсім работнікам за добрасумленную працу і настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэтаў. 
Ад усёй душы жадаю ўсім поспехаў у працы, здароўя, шчасця. Няхай праца прыносіць толькі радасць, дастатак і дабрабыт!
 
Генеральны дырэктар ААТ "Мазырсоль"
Уладзімір Андрэевіч Дворнік

Памер шрыфта Аа Аа Аа
Колеры сайта ц ц ц
Адключыць малюнкі

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

Принять Отклонить Настроить