Паважаныя ветэраны, калегі, жыхары Беларусі!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята, сімвал мужнасці і самаахвярнай любові да Радзімы. Гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: любоў да сваёй зямлі, жаданне працаваць для яе працвітання, вернасць шматвяковым традыцыям беларускага народа. Мы свята шануем подзвіг савецкага народа, які адолеў грознага, жорсткага ворага і падняў краіну з руін. На працягу мірных дзесяцігоддзяў наш народ змог стварыць эканоміку, якая стала паўнацэннай апорай незалежнасці нашай краіны. Сёння Рэспубліка Беларусь – дзяржава, якая адбылася, дзе кожны грамадзянін можа дасягнуць любых вышынь у прафесіі, творчасці, спорце, грамадскім і сямейным жыцці, дзе забяспечаны мір, стабільнасць і бяспека. Ад усёй душы жадаю ўсім моцнага здароўя, міру, шчасця, дабрабыту, невычэрпнай энергіі. Няхай гэты дзень прынясе нам пачуццё гонару за родную краіну, надасць сілы і ўмацуе нашу стваральную працу на карысць нашай любімай Рэспублікі Беларусь!
Генеральны дырэктар Уладзімір Андрэевіч Дворнік.