Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, франтавікі, працаўнікі тылу!
Паважаныя работнікі і ветэраны ААТ "Мазырсоль"!
Прыміце шчырыя віншаванні з вялікім святам - 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне!
Гэта дзень нацыянальнага трыўмфу, народнага гонару, дзень смутку і вечнай памяці. 9 мая - галоўная, святая дата ў жыцці кожнага з нас. Гэта дзень бязмернай радасці і гонару нашага народа за подзвіг слаўнага пакалення сапраўдных герояў, якія, не шкадуючы жыцця, абаранілі сваю Айчыну. У гэты дзень мы асабліва адчуваем сваё адзінства як нацыі пераможцаў.
Мы ніколі не забудзем подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, якія абаранілі незалежнасць і цэласнасць нашай Радзімы, права людзей на жыццё. Будзем разам берагчы нашу гістарычную памяць, бараніць нашу гісторыю. Наш грамадзянскі абавязак - захаваць самае каштоўнае, што адваявалі салдаты-пераможцы: мір і свабоду.
У гэты святочны дзень зычу ўсім моцнага здароўя, працоўных поспехаў, шчасця, дабрабыту і заўсёды яснага, мірнага неба над галавой.
З павагай,
генеральны дырэктар Уладзімір Андрэевіч Дворнік