пачатак будаўніцтва солевыварнага камбіната
Прадпрыемства высока цэніць трывалыя і стабільныя дзелавыя сувязі і робіць усё, каб партнёрскія адносіны рабіліся ўсё больш трывалымі і прадуктыўнымі.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Мазырсоль» – адзін з найбуйнейшых вытворцаў выварнай солі класа экстра
ААТ «Мазырсоль» уваходзіць у склад канцэрна БДК «Белдзяржхарчпрам». З’явілася яно на карце Беларусі ў 1974 годзе на базе вялікіх пакладаў каменнай солі, адкрытых у 1963 годзе непадалёк горада Мазыра. Днём нараджэння прадпрыемства лічыцца 21 снежня 1982 года – дзень, калі была выпушчана першая прадукцыя.
ААТ «Мазырсоль» з’яўляецца адным з самых маладых прадпрыемстваў у сваёй галіне. За час свайго існавання ААТ «Мазырсоль» змагло заняць ключавыя пазіцыі сярод вытворцаў выварнай солі экстра на тэрыторыі СНД і Усходняй Еўропы.
Асноўныя кірункі вытворчай дзейнасці прадпрыемства:
- Соль харчовая выварная экстра;
- Соль для водападрыхтоўкі;
- Сумесь салільна-нітрытная;
- Прыправы сухія.
Палітыка прадпрыемства нацэлена на пастаянны пошук і ўкараненне інавацыйных падыходаў у вытворчых, маркетынгава-збытавых і кіраўніцкіх працэсах, а таксама на захаванне стратэгічнай значнасці на рынку ролі вытворцы. Новае мысленне, новыя тэхналогіі дазваляюць ісці нага ў нагу з жорсткімі патрабаваннямі сучаснага свету. Нязменным застаецца прафесіяналізм супрацоўнікаў кампаніі і вельмі высокая якасць прадукцыі.
Фундаментам перадавых пазіцый кампаніі з’яўляецца стабільна высокая якасць прадукцыі, якая забяспечваецца на ўсіх узроўнях вытворчага працэсу: ад моманту жорсткага кантролю адбору сыравіны да транспарціроўкі прадукцыі пакупніку.
У арганізацыі цяпер укаранёны і функцыянуюць: сістэма менеджменту якасці ISO 9001:2015; сістэма кіравання аховай працы (СКАП) OHSAS 18001:2007; сістэма менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў FSSC 22000; сістэма кіравання навакольным асяроддзем (СКНА) СТБ ISO 14001-2017.
ААТ «Мазырсоль» заўжды гатовае да эфектыўнага, узаемавыгаднага супрацоўніцтва, а маючы значны вопыт у рабоце, гарантуем высокую стабільнасць і надзейнасць сваім стратэгічным партнёрам.