2024 - Год якасцi

2024 - Год якасці

Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці
Указ № 375 ад 27 лістапада 2023 г.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 375"аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці".

Дадзенае рашэнне прынята з мэтай далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця датычнасці да будучыні краіны.

У рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівае і прадуманае стаўленне да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, імкнення ствараць на агульнае дабро. Прыярытэтную ўвагу плануецца надаць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрую адукацыю, культурны вольны час).

Вызначаны парадак прысваення Дзяржаўнага знака якасці і пералік стымулюючых ільгот і прэферэнцый.
У Беларусі заснаваны дзяржаўны знак якасці. Адпаведны ўказ № 21 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашенка.

Дакументам зацверджана Выява і апісанне знака.
Ён уяўляе сабой пяцівугольнік чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява перавернутай літары "К" і надпіс "Беларусь". Пяць вуглоў знака сімвалізуюць якасць беларускай прадукцыі, дасягаемую спалучэннем пяці паказчыкаў вытворчасці: бяспекі, экалагічнасці, інавацыйнасці, тэхналагічнасці і эстэтычнасці. Ніжні стрэлападобны элемент азначае ўстойлівасць сістэмы якасці, верхні, як сімвалічныя шалі, - аптымальнае суадносіны грамадскай думкі аб прадукцыі і дасягненняў вытворчасці.

 

Памер шрыфта Аа Аа Аа
Колеры сайта ц ц ц
Адключыць малюнкі

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

Принять Отклонить Настроить